У лесе каля Барысава чацвёра мужчынаў ужывалі псіхатропы


Трое з іх загінулі, яшчэ аднаго даставілі ў рэанімацыю, дзе ён знаходзіцца дагэтуль.

Целы загінулых знайшлі яшчэ 18 верасня ў лясным масіве ў Барысаўскім раёне, але пра гэта стала вядома толькі 26 верасня з перадачы «Прычыны і следства з Партанам і Ганчаровай» на «Альфа-Радыё».

Паводле дадзеных СК, мужчыны адправіліся ў лес і там ужывалі наркотыкі і псіхатропныя рэчывы. Хлопцу, які выжыў – 26 гадоў. Траім загінулым – 36, 35 і 32 гады. Двое з іх раней мелі судзімасць.

Канфіскаваныя рэчавыя доказы – у тым ліку шпрыцы і шкляныя флаконы.

Распачатая крымінальная справа за незаконны збыт наркатычных рэчываў, які па неасцярожнасці пацягнуў смерць. Па гэтым артыкуле могуць пазбавіць волі тэрмінам ад 12 да 25 гадоў.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў