У Горадні невядомыя абстралялі аўтобус


Мяркуецца, што невядомы каля 21:00 6 верасня абстраляў аўтобус з пнеўматычнай зброі непадалёк ад прыпынку «Вуліца Фамічова».

У момант здарэння там стаяла таксі, паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

«У аўтобуса МАЗ, які рухаўся па гарадскім маршруце №1, разбітае задняе шкло. На шчасце, ніхто з пасажыраў не пацярпеў, аднак прадпрыемству-перавозчыку нанесеная шкода», – паведамілі ў прэс-службе.

Міліцыянты высвятляюць асобы зламыснікаў і просяць адгукнуцца сведак здарэння па тэлефонах: 8 (0152) 79-78-05, 79-78-06, а таксама +375(29) 780-90-80 (МТС).

ДР belsat.eu

Стужка навінаў