У Фларэнцыі правалілася паркоўка з дзясяткамі аўтамабіляў


У Фларэнцыі правалілася паркоўка з дзясяткамі аўтамабіляў.

У запоўненую вадой канаву трапілі каля 20 аўтамабіляў. Ніхто не пацярпеў.

Выпадак здарыўся на набярэжнай непадалёк ад знакамітага моста Понтэ Вэкʼё. Праз правал грунту ўтварылася яма даўжынёй 200 метраў і 7 метраў у шырыню. Прычынай правалу магло быць пашкоджанне водаправоднай трубы.

«Параненых няма, аднак страты каласальныя», – заявіў мэр Фларэнцыі Дарыё Нардэла.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў