Гэтая песня – адлюстраванне таго, як я адчуваю сёлетнія выбары. Менавіта з такім настроем я пражыў гэтыя перадвыбарчыя месяцы. Таму ў гэты хмуры і безнадзейны дзень я зычу ўсім сонечнага настрою, – зазначыў Вожык.
[/vc_column_text][vc_single_image image=”15592″ onclick=”link_image”][vc_column_text]
[/vc_column_text][vc_column_text]
Вожыку ў сваёй песні ўдалося сказаць тое, пра што маўчаць апазіцыйныя палітыкі і СМІ, – кажа прадусар рэпера Мікіта Броўка. – Мы вінавацім ва ўсім «крывавы рэжым», а насамрэч вінаватыя мы самі.
Сёлета Вожык прэзентаваў свой EP «Лікёры», які стаўся першым крокам да вяртання рэпера ў беларускую прастору. Зараз Вожык актыўна працуе над новым альбомам, які плануецца выпусціць праз некалькі месяцаў.