Банк будзе працаваць у адпаведнасці з рэлігійнымі нормамі ісламу. У прыватнасці, будуць забароненыя пазыковыя працэнты і фінансавыя спекуляцыі.
Дамоўленасць аб адкрыцці ў сталіцы Чачэніі такога фінансавага інстытуту была дасягнутая падчас перамоваў з прадстаўнікамі Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў і кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава.
Кадыраў падкрэсліў, што для рэспублікі адкрыццё такога банку мае вялікае значэнне. Пра тэрміны пачатку рэалізацыі праекту кіраўнік рэгіёну не паведаміў.