Імпрэза мусіла адбыцца 22 чэрвеня, аднак яе адмянілі праз эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне.
У Берасці адмянілі рэканструкцыю абароны Берасцейскай крэпасці, якая мусіла адбыцца 22 чэрвеня. Аб гэтым напісаў на сваёй старонцы «Вконтакте» вайскова-гістарычны клуб «Гарнізон».
«Праз рашэнне Берасцейскага райвыканкаму правядзенне ўсіх мерапрыемстваў, прысвечаных да Дня ўсенароднай памяці – 22 чэрвеня, у тым ліку і «Рэканструкцыі абароны Берасцейскай крэпасці» 2020. Мы вельмі шкадуем, але ў гэты няпросты час важна захаваць сваё здароўе», – напісана ў паведамленні.
Летась у рэканструкцыі ўзялі ўдзел 1,5 тысячаў чалавек з 11 краінаў.
КТ Belsat.eu