Як уладкаваць жыццё ў новай краіне нягледзячы на спрэчнае стаўленне да прыезджых. Грузінка Марынэ Татакашвілі распавядае Belsat.eu пра добрых літоўцаў і сапраўдныя хачапуры ў Вільні.
Сёння Еўропа сутыкаецца з беспрэцэдэнтным наплывам уцекачоў, а таму Літва як чалец Еўразвязу мусіць прыняць не менш за тысячу з іх.
Гэтая балтыйская краіна не стала мараю для мігрантаў. Калі не лічыць літоўцаў, што вяртаюцца дамоў з замежжа, летась у Літву прыбыла менш за 5 тысяч асобаў. Гэта кропля ў моры, калі параўнаць з агульнай колькасцю насельніцтва – 2,9 мільёнаў. Сур’ёзнейшая бяда – эміграцыя.
Дзяржава гэтая дастаткова монаэтнічная, 84% насельніцтва дэкларуюць сябе літоўцамі. Як заўважна са СМІ і апытанняў, многіх жыхароў насцярожвае беспрэцэдэнтны наплыў мігрантаў у Еўропу. Як чалец Еўразвязу, Літва таксама мусіць прыняць прапарцыйную частку бежанцаў – не менш за тысячу асобаў. Як прымаюць сёння тых замежнікаў, якія ўжо цяпер жывуць у Літве?
Пра гэта мы запыталіся ў грузінкі Марынэ Татакашвілі. Больш за год яна жыве ў Вільні і працуе ў кавярні грузінскай кухні.
«Усе хваляць мае хачапуры. Хто быў у Грузіі, у захапленні ад таго, што сапраўдную грузінскую выпечку цяпер можна пакаштаваць у Вільні», – распавядае Марынэ, падрыхтоўваючы цеста для чарговага пірага.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6197″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6193″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6206″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Яна ўсё жыццё працавала кухарам у Тбілісі, пакуль не вырашыла паспрабаваць нешта новае.
«Прапанавалі ўзяць удзел у конкурсе, каб паехаць у Літву. І я выйграла. Хоць у мяне ў Грузіі сям’я, дзеці, унукі, адважылася паехаць у новую для мяне краіну».
Са слоў кухаркі, далёка на Захад ёй ехаць не хацелася, а Літва – былая сястра па Савецкім саюзе – адчувалася бліжэйшаю. У сваім выбары Марынэ не расчаравалася.
«Людзі тут вельмі добрыя. Наведнікі ўсміхаюцца, многія падыходзяць пагаварыць. Шмат часу на шпацыры па горадзе я не маю, але і суседзі, і нашыя госці мне вельмі падабаюцца», – дзеліцца Марынэ.
Паказвае малюнкі ад маленькіх наведнікаў, а таксама аўтограф расейскага гісторыка моды Аляксандра Васільева, які таксама зазіраў у хачапурную.
Двудушнага стаўлення да сябе замежніца не заўважыла. Галоўнае, на яе думку – працаваць і рабіць сваю справу. І хоць у Літве Марынэ пачуваецца цалкам камфортна, сум па радзіме дае пра сябе ведаць:
«Безумоўна, я вельмі сумую па доме і па сваяках. Я хацела б вярнуцца дамоў праз пэўны час. Але калі абставіны складуцца інакш, застануся тут. Я ўжо нават ведаю некалькі слоў на літоўскай мове».
Паводле апошніх звестак, у Літве цяпер пражывае 350 грамадзянаў Грузіі.
Настасся Яўмен, belsat.eu