Тры цела ў спаленай машыне, выбух гранаты. Вяртаецца бязмежжа 90-х?


[vc_single_image image=”346842″ img_size=”large”]

У лесе пад Жлобінам знайшлі спалены аўтамабіль з целамі трох чалавек. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «Забойства».

Аўта знайшлі ў лесе ўжо пасля пажару. Ратаўнікі МНС знайшлі ў салоне тры целы, паводле папярэдняй версіі – мужчынаў. Адмыслоўцы цяпер спрабуюць выявіць асобы загінулых ды абставіны смерці.

Злачынныя групоўкі ўздымаюць галаву?

На мінулым тыдні праваахоўнікі паведамілі пра іншы небяспечны інцыдэнт на Гомельшчыне. Міліцыянты затрымалі неаднаразова судзімага жыхара Гомельскага раёна 1972 года нараджэння, які раней з’яўляўся ўдзельнікам злачыннай арганізацыі «Пажарнікі». Мужчыну вінавацяць у тым, што ён кінуў баявую гранату на падворак лецішча свайго былога кампаньёна. Паводле версіі следчых, ён такім чынам хацеў змусіць яго вярнуць пазычаныя грошы.

Падчас вобшуку ў доме арыштаванага следчыя знайшлі пісталет-кулямёт «Agram-2000» з глушыцелем і 20 патронаў. Гэтая зброя – адна з самых папулярных у мафіёзі 90-х: пісталеты-кулямёты выраблялі падчас грамадзянскай вайны ў Югаславіі але не здзяйснялі «адстрэлку» для гільзатэкі ды не наносілі маркіроўку.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў