Трамп гатовы распачаць новую вайсковую кампанію ў Сірыі


Пра гэта ў «Twitterʼы» паведаміла журналістка CNN Дана Бэш.

CNN спасылаецца на крыніцы ў адміністрацыі Доналда Трампа. Крыніцы CNN таксама паведамілі, што Мінабароны ЗША азнаёміла Белы дом з планам нанясення ўдараў па абʼектах у Сірыі, звязаных з хімічнай зброяй.

Вайсковую кампанію гатовы падтрымаць кіраўнік Турцыі Рэджэп Эрдаган, паведамляе журналіст выдання «Daily Sabah».

5 красавіка ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя ўсклалі адказнасць за хімічную атаку ў горадзе Хан Шайхун у Сірыі на ўрад Башара аль-Асада ды ініцыявалі надзвычайнае паседжанне Рады бяспекі ААН.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў