Сетка бяздротавай сувязі павінна з’явіцца ў Расеі да 2024 года. Такую прапанову прапісалі ў пашпарце нацыянальнай праграмы «Лічбавая эканоміка». Яе ўхваліў урад.
Сетка будзе працаваць па тэхналогіі LTE-450, якой характэрна высокая хуткасць і малая затрымка перадачы дадзеных. Прылады ў гэтым дыяпазоне могуць працаваць у рэжыме рацыі і перадаваць відэа, пішуць vedomosti.ru.
Усе частоты ў дыяпазоне 450 мегагерц выкарыстоўвае кампанія «Т2 РТК холдынг» (брэнд Tele2). Кампанія гатова ўдзельнічаць у праекце і абмяркоўвае гэта з уладамі.
Кошт праекту ў пашпарце «Лічбавая эканоміка» не прапісаны. Агульныя затраты на нацыянальную праграму ацэньваюцца ў 73,4 мільярда расейскіх рублёў (больш $ 1 млрд).
ДР belsat.eu