Артыкул пра біча Федзю, які пайшоў на злачынства, каб «схавацца ад непагоды», сайт абласной газеты апублікаваў 18 красавіка. Аўтар прапануе «мадэрнізаваць» дэкрэт № 3, а Федзю адправіць у рэзервацыю.
«Па-харошаму. Федзю трэба растраляць. Але ж ён здаецца нікога не забіваў», – разважае ў артыкуле Віктар Кандрацьеў, вайсковы юрыст у адстаўцы.
«Застаецца спадзявацца, што яшчэ будзе прыняты такі дэкрэт аб дармаедстве, які накіруе ўвесь гэты зброд у рэзервацыю і змусіць іх працаваць да пенсіі», – піша Кандрацьеў.
ЮВ, belsat.eu