Мужчына незаконна перайшоў мяжу з Украінай у Харкаўскай вобласці. Нелегала заўважыў мясцовы жыхар і паведаміў у Дзяржпагранслужбу.
У ведамстве адзначаюць, што пасля затрымання расеец звярнуўся да пагранатраду з заявай аб атрыманні статусу ўцекача.
Мужчыне выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі паставілі дыягназ: «Абмаражэнне канечнасцяў рук і ног». У суправаджэнні вайскоўцаў расейца шпіталізавалі.
Па факце звароту грамадзяніна РФ аб атрыманні статусу ўцекача памежнікі праінфармавалі міграцыйную службу Украіны ў Харкаўскай вобласці. Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі пад аховай.
ДР belsat.eu