Хто верыць прапагандзе Лукашэнкі?


Ці стаў польскі жаўнер, які ўцёк у Беларусь, рэальным падарункам для беларускай дзяржаўнай прапаганды? А можа, нешта пайшло не так? Што хочуць даказаць беларусам нелегітымныя ўлады, адкрываючы краму адзення з выказваннямі Лукашэнкі? Як прапаганда тлумачыць затрыманні людзей за лайкі і рэпрэсіі ўвогуле?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмеркаваў у «Размове» Віталь Цыганкоў з медыйным экспертам Паўлюком Быкоўскім.

Некаторыя думкі, што агучыў Паўлюк Быкоўскі ў часе «Размовы»:

  • Прапаганда Лукашэнкі кажа, што Польшча – фашысцкая дзяржава.
  • Будуць людзі, якія павераць у тое, што польскія жаўнеры забівалі прадстаўнікоў дабрачынных арганізацыяў.
  • Да кожнага цяпер можа прыйсці АМАП ці ГУБАЗіК, і гэта прымушае людзей маўчаць пра некаторыя тэмы.
  • Цяжка ўявіць, каб вялікая колькасць людзей па сваёй волі хадзіла ў адзенні з цытатамі Лукашэнкі.
  • Русафільскія настроі былі ў прапагандысцкай машыне Лукашэнкі заўжды.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».