Заробак, кар’ерызм, PR і што шакавальнага гатовая зрабіць – правяраем Аліну Коўшык


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе прадстаўніца Абʼяднанага пераходнага кабінету ў справе нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык.

Аліна Коўшык далучылася да «расстрэльнай каманды», ейныя родныя вымушаныя былі пакінуць Беларусь, у Беларусі застаюцца тысячы палітычных вязняў. Вядоўца праграмы Арына Маліноўская запытала: «Ці абмянялі б вы сябе на ўсіх палітвязняў Беларусі?»

«Я магла б сябе абмяняць. Насамрэч я стаўлюся да свайго жыцця вельмі па-філасофску. Але я не думаю, што гэта было б эфектыўна палітычна. Бо я не веру ў абмены. Я веру ў тое, што трэба змяніць сістэму, каб не было палітвязняў. І гэта галоўная задача цяпер. Я з захапленнем паслухала прапанову спадара Латушкі – майго калегі, які сказаў, што ён гатовы таксама аддацца ўмоўна, а таксама мужчынская каманда замяніць сябе на палітвязняў. Гэта быў вельмі шчыры, я думаю, адважны крок», – адзначае Аліна Коўшык.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Атрымала пасаду ў Кабінеце Ціханоўскай дзякуючы асабістым сувязям?
  • Ці ёсць у Кабінеце неэфектыўныя працаўнікі?

Belsat.eu