Пад Данецкам загінуў першы баец беларускай групы «Правага сектару»


Сёння ўкраінская армія панесла самыя цяжкія пасля Дэбальцава страты. Танкавую атаку баевікоў пад Валнавахай украінскія вайскоўцы адбілі цаной 7 загінулых, 11 параненыя.

Сярод загінулых апынуўся вядомы беларусам баец з Запарожжа Віталь Ціліжэнка з пазыўным «Кекс». Ягонае цела вязуць у Днепрапятроўскі морг, пасля чаго пахаваюць у Запарожжы.

Цяжкія раненні атрымаў беларус, які служыць у беларускай групе ДУК «Правага сектару». Хлопца паранілі з 82-мілімітровага мінамёта БМ-37. Аскепкі міны трапілі ў грудзі, нырку і галаву. Ягоны пазыўны пакуль не разгалошваюць. Вядома, што хлопца забралі на аперацыю.

На Данбасе на ўкраінскім баку ваююць каля 100 беларусаў. Глядзіце рэзанансны фільм Антося Цялежнікава «Білорус» пра «Правы cектар».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў