Прадстаўнік лонданскай паліцыі заявіў, што пошукі датычных да тэракту ў Лондане, які адбыўся напярэдадні, 22 сакавіка, вядуцца па ўсёй краіне. Цяпер арыштаваныя сем чалавек
Як паведамляе тэлеканал Sky News, дзесяткі афіцэраў паліцыі ўдзельнічалі ў аперацыі каля аднаго з дамоў у Бірмінгеме. Усе пад’езды да квартала былі перакрытыя. Да раніцы раён быў разблакаваны, аднак відавочцы кажуць, што там па-ранейшаму знаходзіцца вялікая колькасць паліцэйскіх.
Каля 40 чалавек атрымалі раненні. Паводле The Guardian, сярод іх трое паліцэйскіх, а таксама шэраг турыстаў з іншых краін: трое старшакласнікаў з Францыі, пяць паўднёвакарэйскіх турыстаў і грамадзянка Аўстраліі.
Па ўдакладненых дадзеных паліцыі, усяго ў выніку нападу загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку, тэрарыст-смертнік. Кіроўца на кросоверы збіў двух чалавек да смерці, пасля чаго смяротна параніў паліцэйскага Кіта Палмера нажом, спрабуючы трапіць у будынак парламента. Раней паведамлялася пра пяць загінулых.
ВД, паводле rbc.ru