Па 100 тамоў крымінальнай справы: два найбуйнейшыя працэсы года


У Менску і Магілёве практычна аданачасова распачынаюцца два суды з вялкаю колькасцю абвінавачаных – на лавах падсудных сядзіць 17 і 30 чалавек адпаведна.

У Менску – два працаўніка КДБ і яшчэ 15 чалавек

Паводле аператыўнікаў, галоўны фігурант справы, 31-гадовы Канстанцін Вілюга, не толькі кантраляваў увесь рынак наркотыкаў у Беларусі, але стварыў некалькі філіялаў у Расеі. Вілюга, вядомы па мянушцы Кот, скончыў журфак БДУ, але не працаваў па спецыяльнасці.

Паводле следчых, у 2011-м Вілюга запусціў сайт «LegalMіnsk». На сайце быў пазначаны нумар тэлефону дыспетчара, у якога можна было замовіць у розных абʼёмах тую ці іншую сумесь. Пасля званка аператар звязваўся з курʼерам. Спайсы перадавалі каля станцыяў метро ды буйных гандлёвых цэнтраў.

Праз некаторы час для асцярожнасці дылеры пачалі рабіць закладкі, каб асабіста не перасякацца з кліентамі. Разлікі ішлі праз электронныя грошы. Камунікацыя была ўжо не праз тэлефон, а праз зашыфраваныя паведамленні. Большасць распаўсюднікаў не ведала, хто рэальны ўладальнік крамы.

Перш чым адправіць наркотыкі на продаж, гандляр аддаваў пробнікам на экспертызу: адзін – наркаману, другі – хіміку, які мог вызначыць, ці ёсць у сумесі забароненыя на той момант рэчывы. Калі няма, з Масквы прыходзіла буйная партыя псіхатропаў. Пасля чаго вопытныя мінёры расфасоўвалі наркотык па дозам.

Праваахоўнікі кажуць, што пры ўдалых здзелках прыбытак дасягаў $ 7 тыс. у дзень, і гэта – без уліку рознічнага продажу.

Міліцыя затрымоўвала гандляроў «LegalMinsk», але паколькі ў іх былі пры сабе «легальныя міксы», даводзілася іх адпускаць. Пазней заканадаўства па супрацьдзеянні распаўсюджванню наркотыкаў стала больш жорсткім – ужо любыя аналагі сталі адносіць да забароненых сродках.

На лаве падсудных апынуліся два супрацоўнікі Камітэту дзяржбяспекі. Прычым, як высветлілася на працэсе, дзейных. Гэта старэйшы аперупаўнаважаны ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Ігар Карыцкі і старэйшы аперупаўнаважаны па асабліва важных справах цэнтральнага апарата камітэту Зміцер Вераценскі.

Суд праходзіць у адкрытым рэжыме.

У Магілёве – крымінальны аўтарытэт і яшчэ 29 асобаў

Магілёўскі абласны суд прызначыў на 14 сакавіка разгляд справы жыхара Бабруйску Сяргея Молнара і яшчэ 29 чалавек, якія абвінавачваюцца ў стварэнні ды ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.

Акрамя стварэння і ўдзелу ў злачыннай арганізацыі, Молнар і саўдзельнікі ў злачынствах абвінавачваюцца ў разбоях, вымагальніцтве, махлярстве, выкраданні чалавека, наўмысным знішчэнні і пашкоджанні маёмасці. Яны былі затрыманыя ў сярэдзіне 2015 года.

Суду трэба разгледзець больш за 100 тамоў крымінальнай справы.
Паводле прадстаўніка Магілёўскага абласнога суда Эдуарда Фядотава, судовыя паседжанні будуць праходзіць у закрытым рэжыме на тэрыторыі турмы № 4 у Магілёве.

ДД

Глядзі таксама
Каментары