Новы штраф Кастусю Жукоўскаму: 40 базавых за сюжэт пра закрыццё школы


Відэасюжэт, за які асудзілі журналіста «Белсату»

Журналісту-фрылансеру з Гомлю прызначылі чарговы штраф.

2 лістапада суд у Калінкавічах агучыў сваё рашэнне: 40 базавых велічыняў штрафу за «працу без акрэдытацыі». Справу вырабу відэасюжэту пра закрыццё школы ў вёсцы Каплічы Калінкавіцкага раёну разглядала суддзя Севасцянава.

Сам Кастусь Жукоўскі на паседжанні не прысутнічаў. Учора ў каментары Belsat.eu журналіст заявіў:

«Улада ў краіне не належыць народу і законы, якія есць, не дзейнічаюць. Мяне пераследуюць менавіта за тое, што я карыстаюся артыкулам Канстытуцыі, які гарантуе збор і распаўсюд інфармацыі. Колькасць судоў і пратаколаў у адносінах да мяне і тых людзей з якімі я працую на сённяшні дзень дасягнула, мусіць, пад 100 (за 5 гадоў). Гэта мэтанакіраваны пераслед за тое, што я рэалізую свае грамадзянскія правы і не маўчу. Працую там, дзе ёсць бяда чалавечая і парушэнне закона сваймі дзяржслужычымі – гэта адзнака маёй працы! Банда дакіравалася да такой ступені, што журналісты даюць больш прыбытку, чым буйныя прадпрыемствы!»

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары