Брэнд «Nivea» не будзе спансараваць ЧС-2021 па хакеі, калі яго правядуць у Беларусі. Такі адказ ад кампаніі прыйшоў беларусцы ў Instagram.
«З улікам дзейнай сітуацыі «Nivea Men» не будзе спансіраваць чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе, калі яго суарганізатарам будзе Беларусь. Мы ўжо праінфармавалі МФХ пра такое нашае рашэнне», – гаворыцца ў адказе, які публікуе Антон Матолька.
Між тым да беларусаў, якія ў Чэхіі пратэставалі супраць таго, каб мясцовая кампанія «Škoda» падтрымлівала ЧС у Беларусі, выйшаў прэсавы сакратар кампаніі. Ён сказаў, што падзяляе іх ныяпатрабаванні і цягам тыдня «Škoda» прыме рашэнне, паведамляе ў Facebook Алена Ціхановіч.
Раней кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль падкрэсліў: 12 студзеня ён даў зразумець Аляксандру Лукашэнку, што «чэмпіянат свету будзе немагчымы без змянення палітычнай сітуацыі ў краіне».
МГ belsat.eu