У інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву Аляксандр Лукашэнка на пытанне пра магчымае размяшчэнне ў Польшчы ядравай зброі заявіў, што ў адказ папросіць Пуціна таксама вярнуць у Беларусь ядравую зброю, піша БелТА.
Гендырэктар МІА «Россия сегодня» Дзмітрый Кісялёў падчас інтэрвʼю запытаў у Лукашэнкі пра магчымае размяшчэнне ядравай зброі NATO ў Польшчы.
«Тады я прапаную Пуціну вярнуць ядравую зброю ў Беларусь», – заявіў Лукашэнка.
Таксама Лукашэнка дадаў, што Беларусь гатовая размясціць тут ядравую зброю. Паводле яго, для гэтага нават захавалася інфраструктура з часу СССР.
АЯ belsat.eu