Раніцаю 28 ліпеня, з 5:20 да 6:30, з аэрадрому Зябраўка каля Гомля былі запушчаныя больш за 25 ракетаў у бок Украіны, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».
Украінскі бок таксама паведаміў, што вядома пра запуск 9 ракетаў па тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці, якія ўпалі ў лясны масіў. Таксама спрацавала сістэма супрацьпаветранай абароны.
Пра ахвяраў у выніку абстрэлу не паведамляюць.
Апошні раз пра абстрэлы Украіны з тэрыторыі Беларусі паведамлялі 26 чэрвеня.
Алена Рувіна belsat.eu