Эстонія спыняе выдачу расейцам часовага віду на жыхарства і візаў для навучання


Беларусы таксама не змогуць атрымліваць часовага віду на жыхарства, але могуць аформіць навучальную візу, паведамляе ERR.EE.

Нельга будзе грамадзянам Расеі і Беларусі зарэгістравацца на кароткатэрміновую працу, калі дагэтуль яны не мелі законнай падставы для побыту ў Эстоніі.

У лютым Эстонія спыніла выдачу візаў грамадзянам Расеі за выключэннем асаблівых гуманітарных выпадкаў.

«Але калі ацэньваць агульную колькасць выдадзеных візаў, якія дзеюць, то яны перавышаюць адзнаку 50 тысячаў. Мы працуем над рыхтаваннем дадатковых санкцыйных прапановаў аб выдачы будучых шэнгенскіх візаў», – заявіў міністр замежных справаў Урмас Рэйнсалу.

2 красавіка прадстаўнікі Латвіі і Эстоніі заявілі на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, што гэтыя краіны будуць выдаваць візы беларусам. Эстонія тады не выдавала турыстычных візаў, але была магчымасць атрымаць гуманітарную або працоўную візу. А вось выдаваць электронныя пасведчанні рэзідэнтаў тады ж перасталі.

Артыкулы
Латвія і Эстонія будуць выдаваць візы беларусам
2022.04.02 11:55

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў