Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі чарговы раз пашырыў пералік арганізацыяў і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
Важна адзначыць, што ў спіс унесеныя не толькі асобы, абвінавачаныя ў крымінальных артыкулах за «тэрарызм». Сярод фігурантаў спісу таксама асуджаныя за нібыта распальванне сацыяльнай варожасці і масавыя пратэсты.
Гэтак, у спіс увайшлі былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта і муж лідаркі дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі, журналісты і блогеры Ігар Лосік і Павел Вінаградаў.
Таксама ў спіс дадалі Аляксандра Курганскага, Яўгена Нарэйку, Паўла Кавальчука, Аліну Забаштанскую, Дзяніса Карабана, Сяргея Ляхновіча, Юрыя Багдановіча, Аляксея Мельнікава, Руслана Парфёнава, Аляксея Грыцкевіча, Уладзіміра Гароха, Дзяніса Кірэшчанку, Леаніда Герасімлюка, Андрэя Крылова, Андрэя Аўсіевіча, Валянціна Панасіка, Дзмітрыя Меленчука, Руслана Садоўнічага, Яўгена Збароўскага, Васіля Дземідовіча.
Агулам у спісе дадаліся 23 чалавекі. Цяпер у пераліку КДБ 870 асобаў.
Якуб Хруст belsat.eu