У Горадні ліквідуюць рок-клуб Ігара Банцэра і ўстанову, якая ладзіла праект для людзей сталага веку


У Горадні ліквідуюць «Гарадзенскі рок-клуб» музыкі і актывіста Ігара Банцара і ўстанову «Студыя карысных кампетэнцый», якая сумесна з НДА «Цэнтр Трэці сектар» ладзіла Універсітэт Залатога Веку – праект, накіраваны на працу са сталымі людзьмі.

Культурна-асветніцкая ўстанова «Гарадзенскі рок-клуб» паўстала ў Горадні ў 2014 годзе. Яе стваральнік і дырэктар – вядомы гарадзенскі панк-музыка і актывіст Ігар Банцар, які арганізаваў шэраг музычных і культурніцкіх імпрэзаў у Беларусі і за межамі.

«Плюралізм поглядаў і свабода выказвання – вось той фундамент, на якім варта будаваць сучаснае грамадства. Сярэднявечныя забабоны і суб’ектыўныя страхі, такія як расізм, нацыяналізм, ксенафобія і г. д., мы лічым ненатуральнымі і непрымальнымі для адукаваных людзей XXI стагоддзя. Уся нашая праца накіравана на тое, каб спрыяць адукацыі моладзі, але не толькі, каб пашыраць творчую прастору, матываваць простых людзей да творчасці, каб змяняць свет вакол сябе да лепшага, выходзячы за стандартныя рамкі штодзённага шэрага існавання», – гаворыцца на старонцы клубу.

Сам Ігар Банцар цяпер адбывае пакаранне на «хіміі» у Віцебску за вулічны перформанс. За танец у стрынгах перад міліцэйскім аўтамабілем яго адправілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 1,5 гады. Пакуль ішоў суд, каб абараніць свае правы ў турме, Ігар трымаў 16-дзённае сухое галадаванне.

Hавiны
Гарадзенскага музыку выпраўляюць адбываць пакаранне ў Віцебск
2021.06.14 13:43

Прыватная ўстанова Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пачала сваю працу ў снежні 2014 года і займалася рознымі адукацыйнымі праектамі і праграмамі. Дырэктарка ўстановы – Лана Руднік.

Сярод праектаў, якімі займалася ўстанова, можна адзначыць, напрыклад, праграму па паляпшэнню якасці жыцця сталых людзей «Універсітэт Залатога Веку», Школу сучаснай журналістыкі, курс для тых, хто кіруе медыямі ў Беларусі «Школа медыяменеджменту» і іншыя.

belsat.eu

Стужка навінаў