Медыі: На «Беларуськаліі» за палітыку могуць звольніць 200 чалавек


На «Беларуськаліі» ўлады рыхтуюць чарговую хвалю звальненняў з палітычных матываў. Без працы могуць застацца каля 200 асобаў, піша «Зеркало».

Здымак ілюстрацыйнага характару.
Фота: Scanpix / delfi.lt

Працаўнікі «Беларуськалію» распавядаюць пра чарговую хвалю звальненняў асобаў, якія ў 2020 годзе бралі ўдзел у пратэсных акцыях. Паводле рабочых, у спісе на звальненне за палітыку каля 200 прозвішчаў. Звольняць галоўным чынам тых, у каго з 1 снежня да 30 траўня заканчваюцца кантракты.

Паведамляецца, што чыноўнікі і сілавікі вылічвалі людзей праз здымкі і відэазапісы. Таксама ў спісах асобаў, якіх звольняць, тыя, хто падпісваўся за альтэрнатыўных кандыдатаў.

Кіраўніцтва прадпрыемства не жадае каментаваць гэтых звестак.

Hавiны
Міністр культуры зноў выказаўся пра звальненні паводле палітычных матываў
2022.02.05 16:46

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў