Што ў 2023 годзе беларусы вывозілі з краіны і што прывозілі


Нацыянальны статыстычны камітэт падзяліўся вынікамі выбарачнага анкетавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы з ЕЗ. Даследаванне праводзілі ў кастрычніку, у ім удзельнічалі больш за 2 тыс. падарожнікаў. Крыху менш за палову ўдзельнікаў апытання – беларусы, астатнія – замежнікі, піша officelife.media.

Беларуская мяжа.
Фота: sb.by

Як паказала анкетаванне, кожны другі нешта ўвозіў у Беларусь, столькі ж, хто запоўніў анкету, вывозілі які-небудзь тавар у Польшчу, Літву ці Латвію.

У даследаванні сказана, што пакупкі беларусы вязуць у асноўным з Польшчы: 64,3 % ад агульнага кошту тавараў, увезеных у краіну падчас правядзення абследавання. На другім месцы – Літва (34,5 %).

Часцей за ўсё ў краіну ўвозяць тэлевізары (у сярэднім на $ 620 на чалавека), камп’ютарную тэхніку і сродкі сувязі (на $ 522), а таксама электрычную бытавую тэхніку ($ 297). У першай пяцёрцы таксама пазначаны шыны і колы (на $ 207), электраінструмент і бензапілы ($ 177).

Hавiны
Беларусы аформілі ў Літве такс-фры амаль на € 5 млн. Што куплялі?
2023.12.18 09:07

Вывозяць тавары з краіны пераважна ў Літву (58,7 % ад агульнага кошту вывезеных тавараў) і Латвію (23,5 %).

Лідарамі сярод вывазных тавараў аказаліся кампʼютарная тэхніка і сродкі сувязі (у сярэднім на $ 525 на чалавека), мэбля, матрацы, асвятляльныя прыборы (на $ 155) і электрычная бытавая тэхніка ($ 124). У топ-5 увайшлі таксама цацкі, гульні, спартовы інвентар ($ 72) і вопратка ($ 58).

Асноўная частка апытаных рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Беларусі (50,2 і 49,9 %) указалі, што асабістыя расходы падчас паездкі за мяжу (на харчаванне, куплю тавараў і транспарт) не перавысілі $ 500.

Разбор
Як бяспечней вывезці вялікія сумы грошай з Беларусі? Законны шлях для шмат каго рызыкоўны
2023.12.08 07:31

СП, belsat.eu

Стужка навінаў