Лукашэнка заявіў, што рэферэндум па Канстытуцыі пройдзе ў другой палове лютага


Сёння, 23 снежня, Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду чальцоў Канстытуцыйнай камісіі і працоўнай групы па дапрацоўцы праекту Канстытуцыі.

Фота: pul_1 / Telegram

Паведамляецца, што гэтая нарада будзе фінальнай, пасля якой плануецца вынесці праект Асноўнага закона на грамадскае абмеркаванне, а затым – на рэферэндум.

«Дзень-два выпраўляем памылкі, расстаўляем коскі, выносім на абмеркаванне цяперашні праект Канстытуцыі», – сказаў Лукашэнка падчас нарады.

Таксама на сустрэчы Лукашэнка заявіў, што пасля перыяду агульнага абмеркавання праекту Канстытуцыі працоўная група збярэцца яшчэ раз. Пасля гэтага пройдзе яшчэ адзін сход з Канстытуцыйнай камісіяй ужо з гатовым праектам. Пасля таго, як Канстытуцыйная камісія разгледзіць вынікі працы працоўнай групы, зацвердзіць іх, плануецца вынесці праект Канстытуцыі на рэферэндум.

Аб’ектыў
Рэжым цягне з публікацыяй праекту Канстытуцыі
2021.12.22 00:55

АД, belsat.eu

Стужка навінаў