Ахвярамі расейскай вайны ва Украіне сталі блізу 600 дзяцей


Ахвярамі ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны паводле звестак на раніцу 23 красавіка сталі 595 дзяцей. Пра гэта паведамляе Офіс генеральнага пракурора ў Telegram.

Труп мясцовага жыхара каля спаленай машыны пасля сыходу расейскіх войскаў на трасе за 20 кіламетраў да Кіева, Украіна. 2 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Афіцыйная колькасць загінулых дзяцей за апошнія два дні не змянілася – 208. Вырасла колькасць параненых – 387.

«Гэтыя лікі не канчатковыя, бо працягваецца праца для выяўлення іх у месцах актыўных баявых дзеянняў на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях», – гаворыцца ў паведамленні.

У выніку штодзённых бамбаванняў і абстрэлаў расейскімі войскамі ўкраінскіх гарадоў і вёсак пашкоджаныя паўтары тысячы навучальных установаў. Пры гэтым 102 з іх разбураныя цалкам.

Між тым полк «Азоў» апублікаваў відэа, дзе паказаныя мірныя жыхары Марыупалю, якія хаваюцца на заводзе «Азоўсталь». Сярод іх ёсць і дзеці.

Ролік мае назву «Забытыя светам, але не «Азовам».

Hавiны
«Шмат якіх твораў не будзе». Украінскі омбудсман распавёў, якой літаратуры не будуць вучыць школьнікі
2022.04.23 10:30

ПС belsat.eu

Стужка навінаў