Кіраўнік МАгАтЭ: пачаліся кансультацыі наконт стварэння зоны ядравай бяспекі вакол ЗАЭС


Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Рафаэль Гросі паведаміў, што кансультацыі наконт стварэння зоны ядравай бяспекі вакол Запарожскай АЭС ужо пачаліся. Аб гэтым ён заявіў пасля сустрэчы з кіраўнікамі МЗС Украіны і Расеі – Дзмытром Кулэбай і Сяргеем Лаўровым на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Рафаэль Гросі размаўляе з прэсай пасля свайго візіту на Запарожскую атамную электрастанцыю.
Фота:Genya SAVILOV / AFP

«Мы пачалі канструктыўныя і актыўныя кансультацыі з міністрам замежных спраў Украіны па стварэнню зоны ядравай бяспекі на ЗАЭС», – напісаў Рафаэль Гросі ў Twitter.

Паводле яго слоў, канкрэтнага выніку пакуль няма, але ўсе бакі перакананы ў неабходнасці стварэння ахоўнай зоны на Запарожскай АЭС.

«З улікам сур’ёзнасці сітуацыі і таго, што адбываецца на месцы, мы павінны рухацца хутка. Мы стараемся, каб гэта адбылося як мага хутчэй», – дадаў Гросі.

Таксама кіраўнік МАгАтЭ заявіў, што ў бліжэйшы час наведае з візітам Украіну, а пазней, магчыма, і Расею, для абмеркавання сітуацыі на Запарожскай атамнай электрастанцыі. На станцыі дагэтуль застаюцца назіральнікі ад МАгАтЭ.

Сітуацыя вакол ЗАЭС у апошнія дні працягвае напальвацца і дастаўляе «крайнюю занепакоенасць», дадаў Гросі. Апошні раз абстрэл ЗАЭС адбыўся ўначы 21 верасня. У выніку абстрэлу было пашкоджана абсталяванне сувязі энергаблока №6 з адкрытай размеркавальнай прыладай – сістэма ахаладжэння.

Нагадаем, з 1 да 5 верасня на Запарожскай АЭС працавала місія МАгАтЭ. Пасля ад’езду з АЭС асноўнага складу групы ў сваёй справаздачы па выніках працы місіі МАгАтЭ заклікала прыняць неадкладныя захады, каб перадухіліць радыяцыйную аварыю, якая можа адбыцца праз абстрэлы.

Расейскія вайскоўцы захапілі Запарожскую АЭС 4 сакавіка. Станцыя дагэтуль пад іхным кантролем, а цягам жніўня рэгулярна абстрэльвалася. Запарожская АЭС ва Украіне – найбуйнейшая з дзейных у Еўропе.

Hавiны
МАгАтЭ апублікавала справаздачу па выніках місіі на Запарожскую АЭС. Да якіх высноваў прыйшлі эксперты
2022.09.06 20:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў