У ААН запатрабавалі расследаваць гібель мігрантаў на беларуска-польскай мяжы


Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) і Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) запатрабавалі расследаваць гібель бежанцаў з краін Блізкага Усходу на мяжы Польшчы і Беларусі. Адпаведная заява з’явілася на сайце УВКБ.

У арганізацыях адзначаюць, што колькасць выпадкаў смерці і цяжкіх раненняў сярод нелегальных мігрантаў пастаянна павялічваецца, што выклікае сурʼёзную заклапочанасць у міжнароднай грамадскасці. І хоць дзяржавы маюць суверэннае права кіраваць сваімі межамі, у дадзеным выпадку трэба дзейнічаць згодна міжнародным прававым нормам, аддаючы прыярытэт захаванню правоў чалавека, уключаючы права шукаць прытулак.

Hавiны
СК паведамляе пра труп жанчыны на беларуска-польскай мяжы. Польскі бок кажа пра тры знойдзеныя целы
2021.09.19 21:00

У заяве адзначана, што мінімум двое іракскіх грамадзян загінулі ад пераахаладжэння, а многія былі пакінутыя ў цяжкай сітуацыі і пакутуюць ад гіпатэрміі.

Бакі заклікалі аказаць мігрантам усю неабходную дапамогу, забяспечыць іх доступам да медыцынскіх паслуг і забяспечыць іх жыллё, асабліва перад надыходам халадоў.

Таксама МАМ і УВКБ паўторна заявілі, што асобы, якія шукаюць прытулку, ніколі не павінны выкарыстоўвацца дзяржавамі для дасягнення палітычных мэтаў. Асноўная адказнасць за абарону ўразлівых людзей павінна быць падзелена паміж дзяржавамі, а палітычныя рознагалоссі з нагоды адказнасці ніколі не павінны прыводзіць да гібелі людзей або страты дзяржавамі сваіх міжнародных абавязкаў.

Нагадаем, што 19 верасня Следчы камітэт Беларусі заявіў пра знойдзены труп 39-гадовай жанчыны на ўчастку беларуска-польскай мяжы ў раёне Аўгустоўскага канала. Загінулай апынулася грамадзянка Іраку. У той жа час польская памежная служба паведаміла аб знойдзеных целах траіх людзей у памежным раёне.

Hавiны
Менскі рэжым адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі, кажа міністарка ўнутраных справаў Літвы
2021.09.21 15:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў