ЗША паставілі ва Украіну больш за 90 тонаў зброі


Уначы 22 студзеня ва Украіну прыбыла першая партыя амерыканскай зброі, накіраванай туды паводле загаду прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Пра гэта паведамляе амбасада ЗША ў Кіеве.

«Гэтая пастаўка – як і 2,7 млрд долараў дапамогі з боку ЗША з 2014 году – дэманструе прыхільнасць ЗША ў дапамозе Украіны і ва ўмацаванні яе абароны перад расейскай агрэсіі, якая нарастае», – гаворыцца ў паведамленні амерыканскай амбасады.

Пастаўка ўзбраення адбылася на фоне паведамленняў пра магчымае ўварванне Расеі ва Ўкраіну. Паводле звестак заходніх СМІ, да мяжы краіны перакінулі больш за 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў. 10-20 лютага на паўднёвых і заходніх межах Беларусі маюць адбыцца пазапланавыя расейска-беларускія вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022».

21 студзеня Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея не хочуць вайны, але калі супраць Саюзнай дзяржавы пачнуць разгортваць арміі, ставіць на мяжу выжывання санкцыямі, запалохваць і пагражаць, то Беларусь і Расея тады «ламануць так, што мала не здасца».

Hавiны
Ці магчымы ўдзел Беларусі ў канфлікце Расеі з Украінай? Меркаванне палітолага
2022.01.21 22:26

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў