Журналіст BBC Стыў Розэнберг узяў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі і задаў пытанні аб міграцыйным крызісе, збіванні на Акрэсціна і ліквідацыі беларускіх НДА.
Розенберг запытаўся аб ліквідацыі 270 НДА з пачатку ліпеня месяца, аднак не змог скончыць сваё пытанне – Лукашэнка перабіў яго:
«Адказваю на тваё пытанне, не трудзіся. Выражам усіх мярзотнікаў, якіх вы фінансавалі. Ах, вы заклапаціліся, што мы знішчылі вашыя структуркі. НКА, НДА і іншыя, якія вы фінансавалі», – адказаў Лукашэнка.
Раней BBC апублікавала ўрывак з інтэрвʼю, у якім Лукашэнка прызнае, што беларускія сілавікі «цалкам магчыма» маглі дапамагаць мігрантам незаконна пераходзіць польскую мяжу, а таксама заявіў, што не будзе спыняць паток мігрантаў, таму што «яны ідуць не да мяне, а да вас». Акрамя гэтага Лукашэнка прызнаў збіццё на Акрэсціна, але папрасіў не паказваць фота «збітых міліцыянтаў».
Цалкам інтэрв’ю павінна выйдзе на наступным тыдні.
АД, belsat.eu