На літоўскай мяжы затрыманая рэкордная сёлета колькасць мігрантаў


За апошнія содні на мяжы Літвы з Беларуссю была зафіксаваная рэкордная колькасць мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы дзяржаўную мяжу і трапіць у Літву, – 135 чалавек. Пра гэта паведамляе «Delfi» са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Літвы.

Плот на латвійска-беларускай мяжы.
Фота: delfi.lv

На мяжы Латвіі з Беларуссю парушэнняў не было зафіксавана. Польская Памежная ахова паведамляе аб 38 спробах незаконнага перасячэння мяжы, была затрыманая грамадзянка Латвіі, якая перавозіла 10 мігрантаў.

З пачатку года літоўскія памежнікі адмовілі ва ўездзе 7317 мігрантам. За перыяд з 3 жніўня 2021 года, калі памежнікі краінаў Еўразвязу атрымалі права не прапускаць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, да сённяшняга дня Польшча не ўпусціла 44 579 чалавек, Літва – больш за 15 тысячаў, Латвія – 7257, паведамляе Памежная служба Літвы.

Гэтым летам Польшча і Літва скончылі будаўніцтва фізічнага бар’еру на мяжы з Беларуссю. Латвія плануе пабудаваць плот уздоўж мяжы з Беларуссю да 2024 года.

Аналітыка
«Гібрыдная атака» працягваецца. Ці чакаць новага міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю?
2022.09.17 19:37

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў