Крамы «H&M» зноў адкрыюцца ў Беларусі, каб усё распрадаць і цалкам зачыніцца


Крамы шведскай сеткі H&M у Беларусі, якія закрыліся ў пачатку сакавіка, сапраўды адчыняць свае дзверы 19 верасня. Але ёсць нюанс. Пра яго ў прэс-службе крамаў паведамілі выданню Onliner.by.

Крама H&M.
Фота: Yann Bohac / SIPA / Sipa via AP Images

У кампаніі адзначылі, што адкрыюцца не надоўга – бо вырашылі згарнуць бізнес у Беларусі.

«Мы часова зноў адкрыем нашы тры крамы для продажу пакінутых тавараў і будзем трымаць іх адкрытымі на працягу абмежаванага перыяду часу», – сказалі ў прэс-службе.

Праца кампаніі «H&M Group» у Беларусі і Расеі была прыпыненая 2 сакавіка «на нявызначаны тэрмін» праз пачатак вайны ва Украіне. Улетку «H&M» паведаміла аб тым, што мае намер цалкам згарнуць і прадаць свой бізнес у Расеі, але адносна Беларусі рашэнне было неадназначным. Тады ў прэс-службе кампаніі распавялі, што крамы ў Беларусі запрацуюць, але далейшы іх лёс быў незразумелым.

19 верасня стала вядома, што крамы зноў адчыняюцца. Але, як выявілася, ненадоўга.

Агулам у Беларусі тры крамы «H&M». Дзве ў Менску – у ГЗЦ «Palazzo» і «Galleria Minsk», і адзін у Горадні – у ГЗЦ «Triniti».

Hавiны
Крамы «H&M» зноў адкрыюцца ў Беларусі з 19 верасня
2022.09.16 22:12

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў