Бамбасховішча пад тэатрам у Марыупалі вытрымала расейскі авіяўдар


Мірныя жыхары, якія размяшчаліся ў тэатры, засталіся жывыя. Завалы пачалі разбіраць.

Пра гэта паведаміў украінскі дэпутат Сяргей Тарута.

Удзень 16 сакавіка ў Марыупальскі драматычны тэатр трапіла магутная расейская авіябомба. У тэатры часова размяшчаліся некалькі соцень жыхароў, якія страцілі дамы пасля абстрэлаў. Сярод іх шмат жанчын і дзяцей. У выніку трапляння бомбы была знішчаная цэнтральная частка будынку, абломкі заблакавалі ўваход у бамбасховішча. Ці выжылі людзі, доўгі час было невядома.

Hавiны
Улады Марыупалю кажуць, што Расея разбамбіла 80-90 % гораду
2022.03.17 10:12

Нагадаем, Марыупаль застаецца ў аблозе пад няспынным бамбаваннем расейскай арміі.

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў