«The Economist» назваў саюзныя Пуціну краіны. Хто трапіў у спіс?


Амерыканскі часопіс «The Economist» склаў рэйтынг саюзных для прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна краінаў. У спіс увайшлі 12 краінаў, першае месца з якіх заняла Беларусь, уладу ў якой утрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на яхце. Сочы, Расея. 29 траўня 2021 года.
Фота: Kremlin.ru

Другое месца ў Арменіі, трэцяе – у Кыргызстану. Чацвёртае месца дзеляць Казахстан, Таджыкістан і Іран. Пяць з шасці гэтых краінаў належаць да АДКБ, адзначае выданне.

Сёмы радок падзялілі Кітай, Венесуэла і Сірыя, а замыкаюць рэйтынг Нікарагуа, Індыя і Узбекістан.

Агулам свой спіс «The Economist» ахарактарызаваў як «кааліцыю няўдачнікаў, аб’яднанне савецкай настальгіі і банду апартуністаў».

Выданне адзначае, што ў дыпламатычным плане Расея ізаляваная, і толькі чатыры краіны (Беларусь, Нікарагуа, КНДР і Сірыя) паслядоўна галасавалі супраць рэзалюцыяў Генеральнай асамблеі ААН, што асуджаюць палітыку Расеі ва Украіне з 2014 года.

Праўда, Паўночная Карэя пры гэтым у спіс саюзнікаў не ўвайшла.

Аналітыка
Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны
2022.03.28 19:46

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў