«Кухар Пуціна» апраўдаў вярбоўку зняволеных на вайну: «Або ПВК і зэкі, або вашыя дзеці»


Кампанія «Канкорд», якая належыць расейскаму бізнесоўцу Яўгенію Прыгожыну, апублікавала адказ на просьбу выказацца аб вярбоўцы на вайну ва Украіне зняволеных і выпраўку іх у складзе ПВК «Вагнера».

Яўген Прыгожын (злева) і кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.
Фота: KadyRov_95 / Тэлеграм

Бізнесовец Яўгеній Прыгожын, якога называюць «кухарам Пуціна» і кіраўніком прыватнай арміі, вядомай пад назвай ПВК «Вагнера», ужо даўно не ўтойвае сваёй сувязі з наймітамі, хоць расейскае заканадаўства фармальна прадугледжвае за гэта пазбаўленне волі на тэрмін ад 12 да 18 гадоў (арт. 359 КК РФ). Паведамлялася, што ён асабіста ездзіў у калонію агітаваць зняволеных на вайну.

Але Прыгожын іранізуе: наймітаў «Вагнера», кажа ён, «там няма», але яны «цудоўна ваююць», і гэта кажа «чалавек, падобны да Прыгожына». Сваіх наймітаў ён апісвае так: «не самыя выбітныя асобы, але і не скончаныя *** [ёлупні]». Пра зняволеных, якія пайшлі ваяваць, ён тлумачыць:

«Безумоўна, калі б я быў зняволеным, я б марыў уліцца ў гэты дружны калектыў [ПВК «Вагнера»], каб мець магчымасць не толькі выканаць доўг перад Радзімай, але і аддаць яго з лішкам».

Тым, каму не падабаецца, што зняволеныя ваююць ва Украіне, ён сказаў: «Сваіх дзяцей на фронт адпраўце».

«Альбо ПВК і зэкі, альбо вашыя дзеці – вырашайце самі», – рэзюмаваў Прыгожын.

Як паведамлялі з расейскай калоніі зняволеныя, вязням, якія запісаліся ў ПВК, паабяцалі не толькі свабоду праз паўгода службы, але і магчымасць зноў ваяваць, калі яны зноў трапяць за краты. Ім таксама абяцаюць каля 200–250 тысячаў расейскіх рублёў за месяц (3300-4200 долараў). Але за правіны абяцалі смяротнае пакаранне.

Hавiны
«Рабіце з украінцамі што хочаце». Прыгожын набраў у ПВК «Вагнэр» тысячу чалавек з расейскіх калоній
2022.09.01 18:11

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў