Крэйсер «Масква» атрымаў сурʼёзныя пашкоджанні ў выніку ракетнага ўдару ўкраінскіх вайскоўцаў


На флагманскім караблі расейскага Чарнаморскага флоту распачаўся вялікі пажар, экіпаж эвакуявалі.

Увечары 13 красавіка ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар ракетамі «Няптун» па расейскім крэйсеры «Масква». Карабель атрымаў сурʼёзныя пашкоджанні, распачаўся пажар. Інфармацыю пацвердзілі кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Максім Марчанка і дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч.

Пазней інфармацыю пра выбух на крэйсеры «Масква» пацвердзіла Мінабароны Расеі.

«У выніку пажару на ракетным крэйсеры «Масква» здэтанаваў боезапас. Карабель атрымаў сурʼёзныя пашкоджанні. Экіпаж поўнасцю эвакуяваны», – цытуе ТАСС паведамленне Міністэрства абароны.

«Масква» – гэта якраз той крэйсер, які ўдзельнічаў у падзеях каля вострава Змяіны 24 лютага, пасля якіх зʼявіўся мэм «Расейскі ваенны карабель ідзі ***».

РР belsat.eu

Стужка навінаў