Алеся Пушкіна за некалькі тыдняў да смерці выключылі з Саюзу мастакоў


Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна, а разам з ім яшчэ 9 сяброў некалькі тыдня таму выключылі з Беларускага саюзу мастакоў па рашэнні рады арганізацыі. Прычыны называліся розныя, але сапраўдныя – нелаяльнасць да ўладаў і апазіцыйныя погляды, піша «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы.

Алесь Пушкін на прэзэнтацыі свайго мастацкага альбому «Малюнкі з турмы». Менск, Беларусь. 12 лістапада 2019 года.
Фота: Белсат

Алесь Пушкін пра сваё выключэнне, найхутчэй, так і не даведаўся: лісты да палітвязня ў гарадзенскую турму апошнім часам практычна не даходзілі, і зваротнай сувязі з ім не было цягам больш як двух месяцаў.

Разам з Алесем Пушкіным з Саюзу мастакоў быў выключаны таксама дызайнер Уладзімір Цэслер.

Алесь Пушкін быў асуджаны ў сакавіку 2022 года да 5 гадоў пазбаўлення волі. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Івацэвічах, але потым за сістэматычныя парушэнні яму змянілі рэжым утрымання і на паўтара года накіравалі ў турму №1 у Горадні.

Hавiны
У вёсцы Бобр на Меншчыне развітваюцца з Алесем Пушкіным
2023.07.13 12:24

11 ліпеня стала вядома, што Алесь Пушкін памёр у гарадзенскай лякарні. Яго прывезлі з турмы ў непрытомным стане з прабадной язвай. Падчас аперацыі ў мастака спынілася сэрца.

13 ліпеня Пушкіна пахавалі на ягонай малой радзіме – у вёсцы Бобр Крупскага раёну.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў