Аб'яднаны пераходны кабінет пасмяротна ўганараваў Алеся Пушкіна


Палітвязня Алеся Пушкіна Абʼяднаны пераходны кабінет Беларусі ўзнагародзіў медалём «Гонар і годнасць», паведамляе прэсавая служба кабінету.

Медаль «Гонар і годнасць» Алесю Пушкіну.
Фота: АПК / Telegram

Мастак Алесь Пушкін, які загінуў у турме, пасмяротна атрымаў ад Абʼяднанага пераходнага кабінету медаль «Гонар і годнасць». Гэтую ўзнагароду ад імя беларускага народу атрымліваюць асобы, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.

У пастанове АПК гаворыцца, што Алесь Пушкін – вядомы беларускі жывапісец-нонканфарміст, выбітны беларускі патрыёт з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, чалавек няскоранага духу, «які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове» і які «страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме».

Акцыя памяці мастака Алеся Пушкіна. Вільня, Літва, 11 ліпеня 2023 года.
Фота: «Белсат»

11 ліпеня стала вядома пра раптоўную смерць палітзняволенага і вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна. У палітвязня была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме. У лякарню мастака прывезлі 11 ліпеня ў непрытомным стане, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

Паведамляецца, што Пушкіна прывезлі ў лякарню ў септычным стане пры смерці. У яго быў развіты перытаніт і поліворганная няздатнасць. Калі казаць простай мовай, у яго была дзірка ў страўніку. Практычна не было шанцаў на ўратаванне.

Каментар
Чытач «Белсату» пра смерць Алеся Пушкіна: Колькі часу мусіла прайсці, каб прагніла дыяфрагма?
2023.07.12 16:33

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў