У Магілёве за «экстрэмісцкія» кнігі аштрафавалі кіраўніцтва кнігарні


У Магілёве аштрафавалі на Br 4800 кіраўніцтва кнігарні «Асвета». Падставаю для спагнання сталіся дзве «экстрэмісцкія» кнігі, паведамляе Mayday.team.

У кнігарнях няма пакупнікоў, затое персанал – у масках.
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»

У кнігарні «Асвета» выявілі дзве кнігі аўтара Віктара Ляхара, якія раней прызналі «экстрэмісцкімі». На паліцах кнігарні былі два асобнікі «забароненага» выдання «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры».

Сілавікі склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмізму») і пакаралі кіраўніцтва кнігарні штрафам 150 базавых велічыняў (Br 4800).

Дырэктарка кнігарні заявіла, што заступіла на пасаду 24 траўня і не была інфармаваная пра наяўнасць забароненых кніг у краме.

Паводле яе, выдавецтва «Харвест», якое распаўсюджвала кнігі на рэалізацыю, не папярэдзіла кіраўніцтва «Асветы», што кнігі варта зняць з продажу. Паводле дамовы, кнігі Віктара Ляхара належаць менавіта выдавецтву. Таксама яна распавяла, што Міністэрства інфармацыі не паінфармавала кіраўніцтва крамы пра неабходнасць зняць пэўныя кнігі з продажу.

Іронія сітуацыі таксама ў тым, што аўтар кнігі «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі.Сімвалы.Колеры» Віктар Ляхар – вядомы мастак-геральдыст, які распрацаваў эмблемы АМАПк і ГУБАЗіКу МУС РБ.

Аналітыка
У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў больш за 6 дзясяткаў кніг, але Оруэла пакуль няма
2022.05.23 19:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў