На беларускай мяжы мігранты камянямі разбілі вокны ў машыне польскіх памежнікаў


На беларуска-польскай мяжы польскі патруль зноў быў закіданы камянямі, якія з тэрыторыі Беларусі шпурляюць мігранты, паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы. З пачатку чэрвеня гэта чацвёрты выпадак нападу мігрантаў на польскіх памежнікаў.

Мігранты закідалі камянямі аўтамабіль польскіх памежнікаў.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Здарэнне адбылося на ўчастку заставы ў Белавежы, калі група з 22 мігрантаў збіралася перайсці мяжу. Гэтым разам у патрульным аўтамабілі камянямі выбілі шыбы.

«Убачыўшы польскі патруль, пачалі кідаць камянямі і цэглай. У службовым «Лэнд-Ровэры» выбітыя два шкла», – паведамілі ў ведамстве.

Мігранты закідалі камянямі аўтамабіль польскіх памежнікаў.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Таксама польскія памежнікі за перавозку мігрантаў затрымалі грамадзяніна Украіны. Агулам з пачатку года за арганізацыю і дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы Польшчы з Беларусі затрыманыя 354 асобы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў