ЕЗ ухваліў адключэнне трох беларускіх банкаў ад SWIFT і спыняе аперацыі з Нацбанкам


У Еўразвязе ўзгаднілі і зацвердзілі дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі з-за нападу на Украіну. Новыя абмежавальныя захады ўжо на гэтым тыдні афіцыйна ўхваляць лідары 27 краінаў – чальцоў ЕЗ на саміце ў Вэрсалі, паведамляе Reuters.

Абмежавальныя захады Еўразвязу закрануць не толькі расейскіх алігархаў і чыноўнікаў, але ўдараць і па беларускім банкаўскім сектары. Новыя санкцыі ЕЗ прадугледжваюць адключэнне трох беларускіх банкаў ад сістэмы SWIFT. У медыях паведамляюць, што пад гэтую абмежавальную захаду трапілі «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і «Банк развіцця».

Новыя санкцыі на гэтым тыдні ўхваляць кіраўнікі краінаў Еўразвязу падчас саміту ў Францыі.

Еўракамісія таксама пастанавіла «забараніць аперацыі з Цэнтральным банкам Беларусі, звязаныя з кіраваннем рэзервамі або актывамі, а таксама прадстаўленне дзяржаўнага фінансавання для гандлю і інвестыцыяў у Беларусі».

Будзе абмежаваны прыём сродкаў з Беларусі ў Еўразвяз, у прыватнасці, забараняецца прыём у дэпазіты сродкаў больш за 100 тысячаў еўраў ад грамадзянаў або рэзідэнтаў РБ, адкрыццё рахункаў беларускіх кліентаў у цэнтральных дэпазітарыях каштоўных папер ЕЗ, а таксама продаж каштоўных папераў, намінаваных у еўра, беларускім кліентам.

ЕЗ таксама ўводзіць забарону на прадстаўленне банкнотаў еўраў у Беларусь.

Абноўлена
ЕЗ уводзіць санкцыі супраць трох беларускіх банкаў, іх адключаць ад SWIFT
2022.03.08 15:45

Злучаныя Штаты, Канада, Японія, а таксама краіны Еўропы ўвялі шырокія санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў, алігархаў і банкаўскай сістэмы пасля таго, як Уладзімір Пуцін пачаў уварванне ва Украіну.

Hавiны
ЗША забараняюць імпарт расейскай нафты і газу
2022.03.08 20:07

УВ belsat.eu

Стужка навінаў