«Чэргі вырастуць, транзітны час таксама». Чаго чакаюць лагісты ад закрыцця «Баброўнікаў»


Прадстаўнік лагістычнай галіны ў ананімным каментары «Белсату» пракаментаваў закрыццё Польшчай памежнага пункту пропуску «Баброўнікі» (з беларускага боку – «Бераставіца») на мяжы з Беларуссю з 10 лютага.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

Паводле суразмоўцы, пункт пропуску быў «суперважны».

«У цябе было тры пераходы нармальныя раней, [пасля закрыцця пераходу «Кузніца» ў лістападзе 2021 года з прычыны мігранцкага крызісу. – Рэд. Belsat.eu] стала два, цяпер – адзін», – адзначыў ён.

На ягоную думку, галоўным відавочным вынікам такой пастановы для лагістычнай галіны стане тое, што «чэргі вырастуць, транзітны час таксама, а прастоі пойдуць у кошт перавозкі, а значыць, і кошт перавозкі вырасце».

Агулам, настрой у галіне «дрэнны».

«Трэба пераходзіць на іншыя пераходы ў Літве, Латвіі», – заявіў суразмоўца.

І дадаў: «Пакуль рэальна нічога не зразумела, але асноўнае праглядаецца».

Hавiны
Польшча прыпыняе працу пункту пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю
2023.02.09 13:25

9 лютага міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі заявіў, што з 10 лютага будзе закрыты польскі пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Гарадзенскай вобласцю Беларусі. Зроблена гэта «праз важныя інтарэсы дзяржаўнай бяспекі».

На 9 лютага гэта быў самы загружаны пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы. На 12:00 там чакалі выезду з Беларусі 40 легкавых машынаў і 160 цяжкавікоў.

Напярэдадні, 8 лютага, журналісту і актывісту незалежнага Саюзу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту ў Горадні прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у распальванні варожасці і ў закліках да санкцыяў. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Праз прысуд Пачобуту паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў польскае МЗС, якое раней крытычна асудзіла такі вырак суда. Таксама паведамляецца, што ў адказ на прысуд Пачобуту Польшча можа ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні рэжыму Беларусі.

Hавiны
Журналісту Анджэю Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калоніі
2023.02.08 14:44

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў