КНДР падтрымала анексію ўкраінскіх тэрыторыяў і запусціла балістычную ракету над Японіяй


Паўночная Карэя 4 кастрычніка зноў увайшла ў сусветныя навіны з агрэсіўнымі дзеяннямі ў дачыненні суседніх краінаў і не толькі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: anna-news.info

Гэтак, кіраўнік дэпартаменту МЗС КНДР у справах міжнародных арганізацыяў Чо Чхоль Су падтрымаў анексію Расеяй Данецкай, Запарожскай, Луганскай і Херсонскай вобласцяў Украіны. Пры гэтым палова заявы паўночнакарэйскага МЗС прысвечаная крытыцы ды пагрозам ЗША і Радзе бяспекі ААН.

Больш за тое, КНДР запусціла балістычную ракету над тэрыторыяй Японіі. Ракета, выпушчаная раніцай аўторка, пераадолела 4,6 тысячы кіламетраў – гэта максімальная адлегласць за ўвесь час правядзення Пхеньянам ракетных выпрабаванняў. Праляцеўшы над Японіяй, ракета ўпала ў Ціхім акіяне.

У Японіі мяркуюць, што КНДР запусціла балістычную ракету тыпу «Hwasong-12», першы паспяховы запуск якой адбыўся ў 2017 годзе. Сёлета гэта ўжо 23-е ракетнае выпрабаванне КНДР з пачатку года.

З прычыны запуску ў Японіі спрацавала экстраная сістэма апавяшчэння. А Токіа выказаў рашучы пратэст Пхеньяну праз дыпламатычныя каналы ў Пекіне, падкрэсліўшы, што такія дзеянні паўночнакарэйскага боку парушаюць рэзалюцыі Рады бяспекі ААН і пагражаюць бяспецы Японіі ды ўсяго рэгіёну.

У Камітэце начальнікаў штабоў УС Рэспублікі Карэя папярэдзілі, што «правакацыі з пускам балістычных ракетаў» выклічуць мацнейшы адказ з боку хаўрусу ЗША і Рэспублікі Карэя ды ўмацаванне іх супольнага патэнцыялу рэагавання.

Аналітыка
«Ёсць куды скачвацца». Ці выльюцца канфлікты вакол Косава, Тайваню і Украіны ў трэцюю сусветную
2022.08.15 11:10

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў