КНДР запусціла тры балістычныя ракеты


Паўночная Карэя 3 лістапада запусціла адну балістычную ракету вялікай далёкасці і дзве балістычныя ракеты малой далёкасці, прычым адна з іх прымусіла людзей на поўначы Японіі шукаць сховішчы. Пра гэта паведамляе golosameriki.com.

Па дадзеных паўднёвакарэйскага Міністэрства абароны, балістычная ракета вялікай далёкасці была запушчана ў напрамку Японскага мора з раёну Суна недалёка ад Пхеньяна прыкладна ў 7:40 раніцы па мясцовым часе. У 8.39 яшчэ дзве балістычныя ракеты малой далёкасці былі запушчаны з правінцыі Паўднёвы Пхёнан.

Японскія ўлады заклікалі жыхароў паўночных рэгіёнаў заставацца дому ці шукаць сховішча каля 8 раніцы па мясцовым часе. Але ракета да Японіі не даляцела і знікла над морам.

Запуск ракет адбыўся ў той час, калі Паўднёвая Карэя і ЗША праводзяць найбуйнейшыя ў гісторыі сумесныя вучэнні, у якіх удзельнічаюць сотні баявых самалётаў. Пхеньян лічыць гэтыя вучэнні «агрэсіўнымі і правакацыйнымі ваеннымі вучэннямі, накіраванымі супраць КНДР», і папярэдзіў, што, калі яны працягнуцца, Сеул і Вашынгтон «заплацяць самую жудасную цану».

Hавiны
КНДР падтрымала анексію ўкраінскіх тэрыторыяў і запусціла балістычную ракету над Японіяй
2022.10.04 09:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў