У Белавежская пушчы адбыўся другі раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй


Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк па выніках перамоваў з расейскімі прадстаўнікамі распавёў, што пакуль Украіна не атрымала вынікаў, на якія разлічвалі. Тым не менш, бакі дамовіліся пра магчымасць часовага спынення агню для гуманітарных калідораў.

Па выніках перамоваў паміж украінскай і расейскай дэлегацыяй Міхайла Падаляк заявіў, што пакуль не дасягнулі чаканых вынікаў. Таксама дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны паведаміў, што трэці раўнд перагавораў Расеі і Украіны адбудзецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня.

«Бакі дасягнулі разумення аб супольным забеспячэнні гуманітарных калідораў для эвакуацыі мірнага грамадзянскага насельніцтва, а таксама для дастаўкі медыкаментаў і прадуктаў харчавання ў месцы найбольш лютых баёў з магчымасцю часовага спынення агню на перыяд, калі будзе ажыццяўляцца эвакуацыя ў сектарах, дзе яна праводзіцца. З гэтай мэтай у найбліжэйшы час будуць арганізаваныя спецыяльныя каналы сувязі і ўзаемадзеяння і будуць сфармаваны адпаведныя лагістычныя працэдуры», – цытуе УНІАН словы Міхайлы Падаляка.

Украінскі бок жадаў неадкладнага спынення агню, замірэння і гуманітарных калідораў для эвакуацыі насельніцтва. Расейскі бок прапаноўваў абмяркоўваць шэраг кірункаў.

Hавiны
Генштаб Украіны: Беларускія дэсантнікі атрымалі загад на ўварванне ва Украіну
2022.03.03 20:57

АФ belsat.eu

Стужка навінаў