Медыі: КНДР накіруе ва Украіну некалькі соцень вайскоўцаў


Урад Паўночнай Карэі загадаў паўночнакарэйскім гандлёвым кампаніям у Расеі выбраць персанал для адпраўкі ў акупаваную Расеяй усходнюю Украіну, каб узяць удзел у аднаўленчых працах. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае выданне Daily NK.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: anna-news.info

Згодна з інфармацыяй медыяў, 20 студзеня ўлады КНДР загадалі некалькім гандлёвым кампаніям, у тым ліку звязаным з Міністэрствам абароны Cholhyon Construction і Kumrung Construction, адабраць персанал для адпраўкі ва Украіну.

Паколькі гэтыя гандлёвыя кампаніі звязаныя з вайскоўцамі або службамі грамадскай бяспекі, выданне мяркуе, што Пхеньян плануе даслаць ва Украіну жаўнераў ці паліцыянтаў, а не цывільных асобаў. Магчыма, выбар абумоўлены тым, што іх лягчэй кантраляваць. Усе яны жанатыя, што таксама мусіць перадухіліць дэзерцірства.

Daily NK адзначае, што КНДР, хутчэй за ўсё, накіруе персанал ва Украіну ў сярэдзіне лютага ці сакавіка. Першая партыя, верагодна, будзе складаць ад 300 да 500 асобаў. У загадах не ўдакладняецца, якія задачы паставяць перад імі ва Украіне, «але наўрад ці яны будуць служыць наймітамі на вайне». Чакаецца, што яны будуць удзельнічаць у аднаўленчых працах, рамонце будынкаў і дарог, разбураных вайной.

Калі Паўночная Карэя сапраўды накіруе персанал ва Украіну, гэта дасць краіне новы спосаб зарабіць замежную валюту, піша паўднёвакарэйскае медыя.

Hавiны
КНДР падтрымала анексію ўкраінскіх тэрыторыяў і запусціла балістычную ракету над Японіяй
2022.10.04 09:21

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў