Беларускі дуэт на сцэне «Еўрабачання»
Абноўлена. Прадстаўнікі Беларусі занялі на «Еўрабачанні» 17 месца (з 26 удзельнікаў).
Перамог у конкурсе партугалец Сальвадор Сабрал, на другім месцы – Крысціян Костаў з Балгарыі.
Варта адзначыць, што журы з Азербайджану ацаніла беларускі гурт найвышэйшай адзнакай – 12 балаў, як і журы Украіны. Высокую ацэнку нашым выканаўцам дала і журы з Аўстрыі – 7.
Сёння ўвечары ў Кіеве пройдзе фінал песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2017», пачатак а 22-й гадзіне. За перамогу пазмагаюцца 26 удзельнікаў.
На «Еўрабачанні» суадносіны галасоў складаюць 50 % галасоў прафесійнага журы і на 50 % – гледачоў.
Галасаванне будзе праводзіцца з дапамогай SMS і тэлефонных званкоў з любога мабільнага або стацыянарнага тэлефона. Галасаванне стартуе адразу пасля выступлення апошняга ўдзельніка і будзе цягнуцца 15 хвілінаў. Колькасць званкоў і SMS з аднаго нумару не павінна перавышаць дваццаць.
Украінцы ды беларусы пра NAVI
Згодна з рэгламентам, NAVI выступяць трэцімі – пасля прадстаўнікоў Ізраілю і Польшчы.
Глядзіце таксама:
ДД, НМ, belsat.eu