Віталь Радзівонаў лічыць, што вельмі важна засвоіць у дзяцінстве як мага больш моваў.
Нападнік барысаўскага футбольнага клубу Віталь Радзівонаў распавёў у эфіры «Беларусь 5», што пачаў размаўляць з дачкой па-беларуску, рыхтуючы яе да школы.
«Мы перайшлі на беларускую за некалькі гадоў. Мне карысна і ёй», – сказаў Радзівонаў.
У красавіку Віталь Радзівонаў у эфіры «Белсату» распавядаў, што прыгоду з беларускай мовай яны распачалі два гады таму.
Марыя Радзівонава ходзіць у беларускамоўную гімназію, дзе вывучае таксама дзве замежныя мовы – англійскую і кітайскую.
«Асноўны матыў у тым, каб яна ў гэтым узросце ўвабрала ў сябе як мага больш. Расейскамоўнае асяроддзе ў яе паўсюль, а беларускую яна чуе толькі падчас камунікацыі са мной і ў школе. Гэта дадатковы адукацыйны момант, які лішнім дакладна не будзе», – кажа Радзівонаў.
ДД